2 траўня 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца: У аўтамабілях ля ГЦ «Шчасце» сядзяць снайперы

3

Мянчанка, якая знаходзіцца каля ГЦ «Шчасце», падзялілася новай інфармацыяй.

Чытачка charter97.org Юлія знаходзіцца на месцы падзей.

«У асноўным усе толькі падыходзяць і цікавяцца, што адбылося. Асабіста я не бачыла ні хлопца, ні дзяўчыну. На ўваходзе ў гандлёвы цэнтр знаходзіцца АМАП. Міліцыі не вельмі шмат, у аўто сядзяць снайперы. На месцы шмат рэпарцёраў, ужо круцяць у навінах. Усе кажуць адно і тое ж: што нападнік дачакаўся перапынку ў дзяўчыны, і калі яна адчыняла дзверы, зайшоў разам з ёй, пагражаючы пісталетам», - паведамляе яна.

Нагадаем, сёння блізу 13:00 у менскім гандлёвым цэнтры «Шчасце» недалёка ад метро «Усход» адбыўся захоп абменніка BelSwiss. Узброены мужчына знаходзіцца ўнутры, касірка - у закладніках. На месцы працуюць аператыўныя групы ГУУС і СК, святар вядзе перамовы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках