2 траўня 2024, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Фінляндыі: Супрацоўніцтва ЕЗ з Расеяй было памылкай

7
Прэм'ер Фінляндыі: Супрацоўніцтва ЕЗ з Расеяй было памылкай

Пазбавіцца ад ілюзіі аб супрацоўніцтве з Расеяй трэба было яшчэ ў 2008 годзе пасля вайны Расеі супраць Грузіі.

У перыяд з 1990 да 2013 Захад гаварыў з Расеяй "пяшчотнай мовай інтэграцыі", але гэта была памылковая палітыка. Пра гэта ў інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine (пераклад — Inopressa.ru) заявіў прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб.

З ягоных слоў, Расеі не атрымалася прышчапіць заходнюю мадэль дэмакратыі і правілы цывілізаванага свету. "Мы на Захадзе забыліся, што расейцы не схільныя прымаць правілы. Яны хочуць іх навязваць самі. Цяпер Захаду трэба гэта прызнаць і перагледзець сваё стаўленне да Расеі", - сказаў Стуб.

Ён дадаў, што першым трывожным званком была вайна Расеі супраць Грузіі ў 2008 годзе, калі Расея вярнула з мінулага палітыку сфер уплыву. "Тады да еўрапейскіх межаў зноў вярнулася палітыка сфер уплыву. Нам трэба было прачнуцца яшчэ тады", - адзначыў Стуб.

Прэм'ер-міністр Фінляндыі дадаў, што настаў час перагледзець стаўленне да Расеі і яго краіна падтрымлівае жорсткія санкцыі супраць Расеі. З ягоных слоў, Фінляндыя не будзе пасярэднікам у канфлікце ЕЗ і Расеі. "У нас 1300 кіламетраў агульнай мяжы. Расея з'яўляецца для нас адным з асноўных гандлёвых партнёраў разам з Нямеччынай і Швецыяй. Але нашы прынцыпы не прадаюцца. Мы выбралі каманду ў 1995 годзе - ЕЗ", - сказаў ён.

Стуб адзначыў, што Фінляндыя выступае за мірнае развязанне канфлікту ў Данбасе, але не бачыць дээскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, дзе застаюцца расейскія жаўнеры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках