2 траўня 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За зборную Нарвегіі згуляе падлетак (Відэа)

3

Паўабаронцу Марціну Эдагору ўсяго 15 гадоў.

Паўабаронца нарвежскага клуба «Стрэмсгодсет» Марцін Эдагор са студзеня гэтага года рэгулярна выходзіць на поле ў складзе дарослай каманды свайго клуба. Ды не проста выходзіць, а ўжо стаў асноўным гульцом каманды, адыграўшы паўтара дзясятка матчаў і забіў тры мячы ў вароты спаборнікаў «Стрэмсгодсета», паведамляе «Камсамольская праўда ва Украіне».

Акрамя таго, Эдагор ужо згуляў за зборную Нарвегіі ў таварыскім матчы супраць каманды Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, а цяпер выкліканы на трэніравальны збор нацыянальнай зборнай Нарвегіі перад афіцыйнымі адборачнымі матчамі Еўра-2016. Скандынавам трэба будзе згуляць супраць Мальты (10 кастрычніка) і з Балгарыяй (13 кастрычніка).

«Ён ужо даўно гуляе на высокім узроўні» - растлумачыў сваю пастанову настаўнік зборнай Нарвегіі Пер-Маціяс Хегма. Так і хочацца спытаць: як даўно?

Зрэшты, са слоў бацькі вундэркінда Ханса-Эрыка за яго сынам сапраўды даўнютка назіраюць клубы-гранды. А некаторыя ўжо клічуць да сябе. Тыя ж «Рэал» і «Ліверпуль».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках