2 траўня 2024, Чацвер, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелТА: Польшча мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю

7
БелТА: Польшча мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю

Польшча мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў харчовай прамысловасці і фармацэўтыцы.

Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра эканомікі Польшчы Анджэй Дыха падчас Беларуска-польскага эканамічнага форуму "Добрасуседства-2014", паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА.

Паводле слоў намесніка міністра эканомікі Польшчы, краіны маюць добры досвед супрацоўніцтва ў гэтых сферах, аднак пакуль абодва бакі выкарыстоўваюць патэнцыял не напоўніцу. Сярод прыярытэтных сфер узаемадзеяння таксама вытворчасць мэблі, інфармацыйныя паслугі, міжнародныя перавозкі і турызм.

Анджэй Дыха адзначыў, што Польшча зацікаўленая ў як мага больш хуткім уступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. "Сітуацыя нашага супрацоўніцтва выглядае нядрэнна, але мы можам дадаць у яе новыя фарбы. Паміж нашымі краінамі няма бар'ераў, мы знаходзімся ў сталым кантакце з беларускімі калегамі з Міністэрства эканомікі і МЗС", - сказаў ён.

Намеснік міністра эканомікі Польшчы мяркуе, што ў будучыні трэба скараціць час перасячэння беларуска-польскай мяжы. "Польшча гатовая абмяркоўваць з Беларуссю гэтае пытанне. Мы будзем старацца разам з беларускімі партнёрамі шукаць развязанні, дзякуючы якім перасячэнне мяжы стала б больш хуткім і танным", - падкрэсліў ён.

XVIII Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства" праходзіць у Берасці 1-2 кастрычніка. У гэтым годзе асноўная тэма форуму - "Польска-беларуская мяжа - мяжа Еўрапейскага Звязу і Адзінай эканамічнай прасторы".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках