2 траўня 2024, Чацвер, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя і Прыгожын «патрыёты», але дом у Швайцарыі прадаваць не хочуць

42
Валерыя і Прыгожын «патрыёты», але дом у Швайцарыі прадаваць не хочуць

Спявачка Валерыя і прадусар Іосіф Прыгожын, якія актыўна падтрымалі Крэмль, маюць нерухомасць на ненавісным ім Захадзе.

"Быць патрыётам - не значыць адмовіцца ад усяго таго, што ты калісьці зарабіў, - сказаў Іосіф Прыгожын Стархиту. - Для мяне патрыятызм выяўляецца ў грамадзянскай пазіцыі. Усе творчыя людзі ў свеце, уключаючы Льва Талстога ды іншых вялікіх пісьменнікаў, мелі нерухомасць за мяжой. Да паэтаў і пісьменнікаў я не належу, а вось да дзеячаў культуры - цалкам.

Калі ў мяне ёсць права мець дом у Швайцарыі, чаму я яго не павінен мець? Гэты дом мы з Валерыяй купілі 10 гадоў таму. Затое ў нас няма падмаскоўнага лецішча, таму што калі мы хацелі яго купіць, кошты ў Расеі былі проста нерэальныя. У 10 разоў даражэй!

Калі ў мяне будзе магчымасць, я з задавальненнем буду мець дом і ў Амерыцы, чаму не? Мы жывем у дэмакратычнай краіне, і дзякуючы свабодзе, якую мы набылі ў 1991 годзе, нам стала магчымым падарожнічаць па ўсім свеце, мець дамы за мяжой... Тым больш, мы ніколі не хавалі ад старонніх вачэй, што зарабляем, каб за намі менш сачылі. Мы публічныя людзі і свядома выбралі для сябе тактыку адкрытых стасункаў з народам, каб не бегаць ад журналістаў як Джэры ад Тома. Дык у чым жа нас цяпер абвінавачваюць?"

Фота: DELFI

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках