26 красавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне: Войска РФ забіла сваіх жаўнераў пад Ілавайскам

23
Расследаванне: Войска РФ забіла сваіх жаўнераў пад Ілавайскам

У выніку абстрэлу расейскімі войскамі калоны сіл АТА, якая выходзіла праз так званы "гуманітарны калідор" з атачэння пад Ілавайскам, загінулі 23 расейскія палонныя.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёння на пасяджэнні Часавай следчай камісіі Вярхоўнай Рады для расследавання прычынаў і абставінаў атачэння і загубы ўкраінскіх вайскоўцаў пад Ілавайскам паведаміў камандзір батальёна "Днепр-1" Юрый Бяроза.

Паводле ягоных слоў, расейскае камандаванне было папярэджанае аб тым, што ў калоне будуць рухацца 23 палонныя Узброеных сіл РФ. "Яны былі папярэджаныя, што ў выпадку адкрыцця агню яны (палонныя) загінуць першымі", - сказаў Бяроза.

Ён адзначыў, што палонныя знаходзіліся звязанымі ў аўтамабілях, а ўкраінскія вайскоўцы мелі магчымасць у выпадку адкрыцця агню свабодна перасоўвацца. Са слоў камбата, у выніку абстрэлу так і адбылося - расейскія палонныя загінулі першымі.

"Больш за тое, аднаго з палонных дабілі свае ж - у яго падчас захопу абгарэла адзенне, і мы яго пераапранулі ў нашае. Дык вось, яго свае і дабілі, параненага, калі дабівалі нашых параненых", - сказаў Бяроза. Ён адзначыў, што расейскія падраздзяленні, паводле ягонай інфармацыі, і дагэтуль не забралі целы сваіх жаўнераў, якія загінулі ў час атакі сіл АТА на калону пад Ілавайскам.

Камандзір батальёна дапусціў, што сярод пахаваных невядомых жаўнераў у Днепрапятроўску могуць быць і расейскія вайскоўцы, паколькі ўсіх загінулых вельмі цяжка ідэнтыфікаваць. Як сказаў Бяроза, ён прысутнічаў пры планаванні аперацыі наступу на Ілавайск і быў катэгарычна супраць такіх дзеянняў, бо для яго як для вайскоўца было зразумела, што, захапіўшы Ілавайск, падраздзяленні могуць апынуцца ў атачэнні.

У той жа час Бяроза адзначыў, што на ўсе ягоныя пярэчанні камандаванне адказвала, што планаванне аперацыі ўжо ўзгоднена на ўзроўні Генштабу і Міністэрства абароны.

Пасля заканчэння заслухоўвання камандзіраў добраахвотніцкіх батальёнаў кіраўнік камісіі, народны дэпутат Андрэй Семчанка праінфармаваў прысутных аб тым, што наступным разам камісія збярэцца 6 кастрычніка і плануе заслухаць намесніка міністра ўнутраных спраў - Сяргея Яравога, камандзіра сектара "Д" Літвіна, генерала Віктара Хамчака і некаторых іншых асоб. А ўжо 14 кастрычніка ВСК мае намер апублікаваць папярэднюю справаздачу.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках