2 траўня 2024, Чацвер, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін ужо рвецца бараніць расейцаў у Прыднястроўі

49
Рагозін ужо рвецца бараніць расейцаў у Прыднястроўі

Віцэ-прэм'ер Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Рагозін заявіў, што Расея "адназначна" абароніць сваіх суайчыннікаў у Прыднястроўе, паколькі гэта з'яўляецца гістарычнай роляй РФ.

Як паведамляе Укрінфарм, пра гэта ён заявіў у сераду ў Цэнтральным музеі ўзброеных сіл РФ у Маскве, выступаючы на сустрэчы з прэзідэнтам непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Яўгенам Шаўчуком.

"Мы спадзяемся, што ў прыднястроўцаў выстарчыць сіл, цярпення і стрыманасці, каб зберагчы сваю ўласную зямлю ад такіх падзей, якія, на жаль, сёння разгуляліся на тэрыторыі Украіны. Расейская Федэрацыя будзе цалкам выконваць сваю ўласную гістарычную ролю - ролю гаранта міру, бяспекі на прыднястроўскай зямлі, ролю міратворца ў адпаведнасці з яе міжнароднымі абавязаннямі", - сказаў ён.

Са слоў Рагозіна, у Прыднястроўі пражывае "вельмі шмат" грамадзян Расеі. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што іх жыццё і бяспека з'яўляюцца "прадметам клопату Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі".

Варта адзначыць, што такія заявы гучалі з вуснаў прадстаўнікоў расейскага кіраўніцтва перад акупацыяй Крыма і вайсковым уварваннем на Усход Украіны.

"Не трэба ствараць ілюзій наконт таго, ці будзе Расея абараняць сваіх уласных грамадзян. Будзе адназначна. І не трэба спрабаваць выпрабоўваць нашае цярпенне і сілу", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках