2 траўня 2024, Чацвер, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У iOS 8 завялася хіба, якая знішчае дакументы карыстальнікаў

2
У iOS 8 завялася хіба, якая знішчае дакументы карыстальнікаў

У аперацыйнай сістэме iOS 8 выяўленая сур'ёзная памылка, якая вядзе да выдалення ўсіх захаваных карыстальнікам дакументаў лакальна і ў воблачным сховішчы iCloud Drive.

Гаворка ідзе аб тэкставых дакументах фармату Pages, электронных табліцах Numbers і прэзентацыях Keynote, паведамляе CNews.

"iOS 8 працавала на маім iPad 3 неверагодна павольна. Таму я наважыў скінуць налады. Я абраў пункт "Скінуць усе налады" без выдалення звестак і кантэнту (Reset All Settings). Але ў выніку ўсе мае файлы iWork на планшэце былі сцёртыя. Адразу пасля скіду налад планшэт сінхранізаваўся з iCloud, і ў выніку ўсе копіі файлаў там таксама зніклі", - распавёў аўтар тэмы на інтэрнэт-форуме MacRumors.

Ён дадаў, што не можа скарыстацца функцыяй Time Machine для аднаўлення дакументаў, бо на сваім Mac выкарыстоўвае бэта-версію OS X 10.10 Yosemite, піша NEWSru.com.

Іншыя карыстальнікі таксама паведамілі аб праблеме. З іх слоў, памылка, выдаляе звесткі пры скідзе налад, прысутнічае ў iPhone 5 і iPhone 6 і захавалася ў нядаўнім абнаўленні iOS 8.0.2.

Апараты некаторых карыстальнікаў пасля звароту ў тэхпадтрымку Apple былі пераведзены ў рэжым Troubleshooting, пасля чаго частку страчаных дакументаў ўдалося аднавіць.

Выданне MacRumors пацвердзіла існаванне памылкі. Яго рэдакцыя правяла экспэрымент, падчас якога ўсе дакументы iWork пры скідзе налад былі сцёртыя з iPhone і на iCloud.com. Пасля сінхранізацыі з Mac, на якім стаяла OS X Yosemite, на кампутары таксама зніклі ўсе дакументы Pages, Keynote і Numbers. Іншыя файлы засталіся некранутымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках