2 траўня 2024, Чацвер, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Калі пачнецца катастрофа на Каўказе, Расеі будзе не да ДНР

34
Аркадзь Бабчанка: Калі пачнецца катастрофа на Каўказе, Расеі будзе не да ДНР

«Рэспублікі» тэрарыстаў Данбаса спыняць існаванне, калі прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы» атакуюць Расею.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў расейскі вайсковы журналіст Аркадзь Бабчанка.

«Адзіная надзея «Наваросіі» на існаванне - гэта Амерыка. Таму што калі Амерыка раптам перастане хоць неяк стрымліваць нашых лепшых сяброў з «Ісламскай дзяржавы», яны, натуральна, у выніку, немінуча палезуць у Расею. Тым больш, што глеба ўжо падрыхтаваная. І калі на Каўказе ў чарговы раз пачнецца катастрофа, Расеі будзе ўжо, вядома, не да данецкага аэрапорта. Пасля чаго ДНР і ЛНР спыняць сваё існаванне досыць хутка і, увогуле, натуральным шляхам. Там нават асаблівых баёў не спатрэбіцца», - мяркуе ён.

Аркадзь Бабчанка піша, што ЗША з'яўляюцца стратэгічным саюзнікам Расеі ў барацьбе з ісламістамі.

«Ці разумеюць гэтую шызафрэніі адэпты «Рускага свету», цікава? Проста па-чартоўску цікава паглядзець, што адбудзецца ў галаве ў Дугіна, калі стане ясна, што «праклятае NATO» і «праклятая Амерыка» - гэта найважнейшыя стратэгічныя саюзнікі Расеі», - піша журналіст.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках