3 траўня 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў да кавы закладзена ў генах

1
Любоў да кавы закладзена ў генах

Навукоўцы з ЗША звязваюць шэсць генаў чалавека з прыхільнасцю да кафеіну і высокім узроўнем спажывання кавы.

Усе шэсць генаў, паводле звестак новага даследавання, звязаныя з рэакцыяй арганізма на кафеін, піша zdravoe.com.

«Гэтыя гены могуць дапамагчы растлумачыць, чаму некаторыя людзі любяць каву больш, чым іншыя. Мая рэакцыя на кубак кавы можа кардынальна адрозніваецца ад рэакцыі іншага чалавека на такі ж напой», - патлумачыў вядучы аўтар даследавання Мэрылін Карнэліс, навуковы супрацоўнік Гарвардскай школы грамадскай аховы здароўя.

Са слоў экспертаў з Monell Chemical Senses Center у Філадэльфіі, арганізацыі, якая займаецца даследаваннямі пачуццяў густу і паху, такім чынам становіцца прасцей растлумачыць папулярнасць энергетычных напояў і іншых прадуктаў, якія ўтрымліваюць кафеін. У мінулым кава і гарбата былі асноўнымі крыніцамі кафеіну для людзей ва ўсім свеце. Цяпер жа з'явілася шмат прадуктаў, якія ўтрымліваюць кафеін - энергетычныя напоі, араматызаваныя вада, мадэлі спажывання кафеіну змяніліся - але прага да гэтага рэчыва стабільная.

Папярэднія даследаванні звязалі рэгулярнае спажыванне кавы са зніжэннем рызыкі развіцця хваробы Паркінсона, дыябету 2 тыпу і захворванняў печані. Аднак не ўсе выпрабаванні станоўча ацэньвалі каву: гэты напой таксама ўдзельнічае ў развіцці сардэчна-сасудзістых хвароб і іншых праблем са здароўем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках