3 траўня 2024, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд зоймецца кантрабандай з Беларусі

5
Рассельгаснагляд зоймецца кантрабандай з Беларусі

Рассельгаснагляд можа выказаць недавер рээкспартным сертыфікатам, што выдаюцца ў Беларусі на пастаўку прадукцыі з трэціх краін.

Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт, паведамляе "Интерфакс".

«У панядзелак у Менску пачне працу расейска-беларуская група ў кантролі за пастаўкамі, нашы спецыялісты прадставяць матэрыялы пра шматлікія парушэнні ў пастаўках, гаворка можа ісці, у тым ліку, і пра недавер рээкспартным сертыфікатам Беларусі, - заявіў ён. - Чаму мы павінны давяраць гэтым дакументам, калі яны афармляюцца на прадукцыю, якая ўяўляе пагрозу? Гэта сведчыць аб тым, што прадукцыю, якая ўвозіцца з трэціх краін не даглядаюць, як след. Да таго ж гаворка ідзе аб ілжывым рээкспарце, таму што частка забароненай прадукцыі незаконна застаецца ў Расеі».

Пры гэтым кіраўнік Рассельгаснагляду падкрэсліў, што «гэта не вайсковыя дзеянні, гэта нармальная сістэмная работа».

«Мы займаемся тым, каб прадукцыя, што пастаўляецца праз Беларусь, даглядалася як след», - сказаў ён.

З ягоных слоў, Рассельгаснагляд прапаноўваў беларускім калегам дапамогу пры кантролі на знешняй мяжы Беларусі.

«Але нам адмовілі, заявіўшы, што працуюць кваліфікаваныя спецыялісты, - адзначыў ён. - Але хай тады гэтыя кваліфікаваныя спецыялісты растлумачаць, чаму па рээкспартных сертыфікатах ідзе прадукцыя ў немаркіраванай тары або чаму на скрынях маркіроўка памерам з паштовую марку, з якой можна зрабіць усё, што заўгодна?»

Да жніўня, гэта значыць да ўвядзення Расеяй у адказ санкцый супраць некаторых заходніх краін, уся прадукцыя паступала ў маркіраванай тары, на этыкетках выразна былі ўказаныя вытворцы, іх адрасы і іншыя звесткі, сказаў кіраўнік Рассельгаснагляду.

З ягоных слоў, праблемы, звязаныя з рээкспартам, ёсць і з Казахстанам.

Сяргей Данкверт таксама паведаміў, што на пасяджэнні рабочай групы ў Менску будзе таксама абмеркаваны спіс беларускіх прадпрыемстваў, прадукцыю якіх Рассельгаснагляд плануе паставіць на ўзмоцнены маніторынг. «Гэта звязана з парушэннямі пры пастаўках, якія мы выяўляем не першы год», - растлумачыў ён.

Як мяркуе кіраўнік Рассельгаснагляду, заканадаўства Мытнага саюзу ў сферы замежнага гандлю патрабуе ўзмацнення жорсткасці з тым, каб нядобрасумленныя пастаўшчыкі не маглі выкарыстоўваць наяўныя ў ім шчыліны і правозіць у Расею забароненую прадукцыю праз Беларусь і Казахстан.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках