3 траўня 2024, Пятніца, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Румыніі разгортваецца вайсковая база ЗША

6
На тэрыторыі Румыніі разгортваецца вайсковая база ЗША

ВМС ЗША атрымалі ў сваё распараджэнне новую базу супрацьракетнай абароны на поўдні Румыніі.

Гэта адна з двух наземных баз для ракет-перахопнікаў у Еўропе сістэмы ПРА NATO, супраць стварэння якой рэзка выступае Расея. База ў горадзе Дэвэсэлу будзе цалкам гатовая для эксплуатацыі ў 2015 годзе, піша УНИАН.

Яна павінна стаць важным элементам супрацьракетнага шчыта NATO. Контр-адмірал Джон Смутку, камандуючы амерыканскіх ВМС у рэгіёне Еўропы, Афрыкі і Паўднёва-Заходняй Азіі, заявіў на цырымоніі адкрыцця базы ў пятніцу, 10 кастрычніка, што «балістычная ракетная пагроза ЗША і нашым саюзнікам рэальная і пастаянна расце».

«На шчасце, магчымасці NATO супрацьстаяць гэтай пагрозе таксама рэальныя і растуць», - прыводзіць словы Джона Смутку агенцтва Associated Press. База ў Дэвэсэлу абсталяваная наземнай версіяй мадыфікаванай сістэмы адсочвання балістычных ракет «Іджыс», якую ўсталявалі на караблях у 2004 годзе. На базе размесцяць радар SPY-1 і 24 ракеты-перахопнікі Block IB. Сістэма супрацьракетнай абароны з'яўляецца ключавым элементам амерыканскага плана фазаванага разгортвання супрацьракетнага «парасона» у Еўропе. Яшчэ адна павінна пачаць дзейнічаць у 2018 годзе ў Польшчы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках