3 траўня 2024, Пятніца, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія неанацысты заклікаюць ствараць «народныя рэспублікі» ў Беларусі

268
Расейскія неанацысты заклікаюць ствараць «народныя рэспублікі» ў Беларусі

РНА заклікае ствараць «народныя рэспублікі» на тэрыторыі Беларусі.

Расейская неанацысцкая арганізацыя Рускае Нацыянальнае Адзінства (РНА), якая актыўна ўдзельнічае ў тэрарыстычнай агрэсіі на ўкраінскім Данбасе, цяпер заклікае сваіх прыхільнікаў пачаць падрыхтоўку да падрыву тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь.

Такія навіны паведаміў дарадца міністра абароны Украіны, лідэр «Агульнай справы» Аляксандр Данілюк, паведамляе «Прэса Украіны».

З ягоных слоў, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы РНА распаўсюдзіла наступную інфармацыю:

«Пачынаем ствараць групы? Берасцейская Народная Рэспубліка (БНР), Віцебская Народная Рэспубліка (ВНР), Гомельская Народная Рэспубліка (ГНР), Гродзенская Народная Рэспубліка (ГНР), Менская Народная Рэспубліка (МНР), Магілёўская Народная Рэспубліка (МНР)?»

Напісаць каментар 268

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках