2 траўня 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва святкуе перамогу Альгерда над Ардой на Сініх Водах

47
Літва святкуе перамогу Альгерда над Ардой на Сініх Водах

На Кафедральнай плошчы Вільні гучалі залпы са старадаўняй гарматы і сучаснай зброі.

Так пачаліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар перамогі Вялікага князя Літоўскага Альгерда ў Сіняводскай бітве, піша ru.DELFI.lt.

У святкаванні ўдзельнічала Рота ганаровай варты Літоўскага войска, вайскоўцы ва ўніформе элітных ваяроў XIV стагоддзя, залпы раздаваліся са зброі вайскоўцаў механізаванага пяхотнага батальёна імя Вялікага князя Літоўскага Альгерда. Пад гукі залпаў на плошчы вайскоўцы Літоўскай акадэміі ім. генерала Ёнаса Жамайціса пастроіліся радамі ў выглядзе слупоў Гедымінавічаў. Вайскоўцы трымалі ў руках паходні. На мерапрыемстве можна было ўбачыць конную паліцыю ва ўніформе вайскоўцаў XIV стагоддзя.

У канцы цырымоніі над Палацам кіраўнікоў быў узняты гістарычны сцяг Літвы, а ў яго гонар тройчы стрэлілі са старадаўняй артылерыйскай гарматы. У час мерапрыемства граў вайсковы аркестр.

Бітва на Сініх Водах - бітва, якая адбылася паміж 24 верасня і 25 снежня 1362 паміж войскамі вялікага князя літоўскага Альгерда і мангола-татарскіх кіраўнікоў на Падоле, паблізу крэпасці Таргавіца (цяпер сяло ў Кіраваградскай вобласці Украіны ў ваколіцах Новаархангельска).

Скарыстаўшыся ўнутранымі праблемамі ў Залатой Ардзе, выкліканымі гібеллю ханаў Джанібека і Бердзібека, вялікі князь літоўскі Альгерд арганізаваў кампанію на татарскія зямлі. Літвіны атрымалі вызначальную перамогу над трыма мясцовымі наёнамі хана Мурада. У выніку перамогі большая частка сучаснай Украіны (у тым ліку, маланаселеныя Падолле і Паўночнае Прычарнамор'е) з Кіевам, які ўжо знаходзіўся пад літвінскім уплывам пасля бітвы на рацэ Ірпень 1324, апынуліся пад кантролем Вялікага Княства Літоўскага.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках