2 траўня 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы паставілі дыягназ аматарам «тролінгу»

35
Навукоўцы паставілі дыягназ аматарам «тролінгу»

Канадскія навукоўцы правялі глыбокі аналіз тыповага правакатара - заўсёдніка інтэрнэт-форумаў - і прыйшлі да несуцяшальных для яго высноў.

Пра гэта паведамляе ITC.ua.

У рамках даследавання было праведзена два онлайн-апытанні, з удзелам каля 1200 чалавек. З дапамогай комплексных псіхалагічных тэстаў навукоўцы паспрабавалі знайсці доказы сувязі інтэрнэт-правакатараў з такімі псіхалагічнымі паталогіямі, як нарцысізм, макіявелізм, псіхапатыя і садызм.

У выніку высветлілася, што паталогіі, празваныя навукоўцамі «Dark Tetrad» (Чорная чацвёрка) найбольш характэрныя менавіта для аматараў «троліць» суразмоўцу. Сярод адхіленняў, найбольш ярка выяўленых для «троляў» быў садызм, а найменш - нарцысізм.

Поўныя вынікі свайго даследавання, канадскія навукоўцы апублікавалі ў артыкуле «Тролі проста хочуць весяліцца».

На думку даследчыкаў, «інтэрнэт-тролі» з'яўляюцца псіхічна хворымі людзьмі. Таксама навукоўцы мяркуюць, што ім атрымалася высветліць сувязь паміж колькасцю праведзенага часу і пакінутых паведамленняў у сетцы і ступенню выразнасці садысцкіх схільнасцяў.

Звычайна пад «інтэрнэт-тролінгам» маюць на ўвазе паводзіны, якія правакуюць агрэсію і канфлікт у асяроддзі карыстальнікаў спецыялізаваных форумаў і сацыяльных сетак.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках