3 траўня 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца года літр бензіну будзе каштаваць 11 тысяч?

39
Да канца года літр бензіну будзе каштаваць 11 тысяч?

Кошт паліва ў Беларусі, хутчэй за ўсё, будуць пераглядаць раз у тры месяцы.

Павялічваць цэны на бензін і салярку будуць у канцы кожнага квартала. Такую схему змены цэннікаў на запраўках агучваюць прадстаўнікі нафтагазавай сферы. Нагадаем, нядаўна канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб тым, што цяпер кошт літра бензіну ў Беларусі будзе прывязаны да даляра. Праўда, схему, паводле якой будуць змяняцца цэны, афіцыйна так і не агучылі. А бо «зялёны» ў нас даражэе ці ледзь не кожны дзень, хай і не нашмат, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Калі кошты будуць мяняцца раз у квартал, то атрымліваецца, што бліжэйшае падаражанне трэба чакаць да канца снежня. Больш за тое, кошт паліва цяпер можна яшчэ і спрагназаваць. У сярэднім даляр даражэе ў нас на 120 рублёў у месяц. Калі такія тэмпы захаваюцца, то да канца года «амерыканец» дарасце да 11 тысяч рублёў. Столькі ж трэба будзе плаціць і за літр самага хадавога 92-га бензіну. Цяпер, нагадаем, літр паліва каштуе 10 600 рублёў, апошняе падаражанне адбылося 1 кастрычніка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках