3 траўня 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сястры актывіста «Еўрапейскай Беларусі» прайшоў ператрус

1
У сястры актывіста «Еўрапейскай Беларусі» прайшоў ператрус

Супрацоўнікі міліцыі шукалі «матэрыялы, якія тычацца дзейнасці Уладзіміра Лемеша.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў сам актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

«Ператрус у доме, дзе жыве мая сястра Марына Лемеш з мужам, прайшоў у рамках праверкі з нагоды акцыі, прысвечанай гадавіне Аршанскай бітвы. Прысутнічалі сведкі. Як сказалі супрацоўнікі міліцыі, яны шукалі «матэрыялы, якія тычацца дзейнасці Уладзіміра Лемеша». Нічога не знайшлі, склалі пратакол», - распавёў ён.

Раней супрацоўнікі міліцыі затрымалі Уладзіміра Лемеша і правялі ператрус у яго дома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках