3 траўня 2024, Пятніца, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фота і характарыстыкі новага iPad патрапілі ў сеткі

2

Прэзентацыя новага планшэта Apple адбудзецца 16 кастрычніка. Але ў інтэрнэт ужо папала некалькі падрабязнасцяў аб iPad Air 2.

iPhone 6 і 6 Plus паступілі ў продаж менш за месяц таму, а ў сетках ужо з'явіліся ўцечкі пра будучыню iPad.

Блогер Майкл Эндру сцвярджае, што ўся атрыманая ім інфармацыя з'яўляецца цалкам дакладнай, а яе крыніца - інсайдэр у Apple.

Меркаваная назва новага планшэта - iPad Air 2.

Як і апошнія смартфоны ад Apple, ён атрымае сканэр адбіткаў пальцаў Touch ID, піша РБК.

iPad Air 2 паступіць у продаж яшчэ і ў залатым колеры. Як у свой час iPhone 5S.

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці аб «жалезнай» частцы планшэта: працэсар - A8, той жа, што і ў iPhone 6, аб'ём аператыўнай памяці вырасце да 2 ГБ, а камера стане васьмімегапіксельнай (раней мегапікселяў было пяць).

Apple таксама можа адмовіцца ад выпуску 16-гігабайтнай версіі iPad, даступныя будуць толькі мадэлі з 32, 64 і 128 ГБ памяці на борце.

iPad Air атрымае палепшаны экран, будзе выкарыстаная тая ж тэхналогія, што і ў iPhone 6 і 6 Plus, - Retina HD.

Дызайн будзе практычна ідэнтычны цяперашняму Air, але планшэт будзе на паўміліметра танчэйшы. Таксама мяркуецца, што кнопку пераходу ў бязгучны рэжым прыбяруць, а кнопкі рэгулявання гучнасці стануць меншымі.

Сістэма Apple Pay, якая стала адной з галоўных асаблівасцяў новых iPhone, таксама стане даступная і ўладальнікам новых iPad.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках