3 траўня 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП сарваў канцэрт Cannibal Corpse у Ніжнім Ноўгарадзе

16
АМАП сарваў канцэрт Cannibal Corpse у Ніжнім Ноўгарадзе

У Ніжнім Ноўгарадзе праз рэйд праваахоўных органаў быў спынены канцэрт амерыканскага гурта Cannibal Corpse.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на каментар у сацыяльнай сетцы аднаго з гледачоў.

"Адыгралі хлопцы літаральна 5-6 песень і тут... зыркае святло, усіх ачапілі... Нікога не выпускалі і не ўпускалі. "Канібалаў" адвялі са сцэны", - напісаў сведка. Паводле ягоных слоў, "амапаўцы адказвалі толькі адно - паступіў званок аб тым, што на канцэрце распаўсюджваюць наркотыкі". Таксама глядач канцэрта піша, што ў выніку "набралі поўны ПАЗік "падазроных" і павезлі ў невядомым кірунку".

Відавочца адзначыў, што яшчэ на ўваходзе ў клуб, дзе ў пятніцу ўвечары праходзіла мерапрыемства, стаяла не толькі ахова, але і паліцыя, і што ўсіх старанна абшуквалі. Паблізу праводзіла пікет група людзей з сімволікай ЛДПР. Яны трымалі плакаты "супраць выступу экстрэмісцкіх гуртоў на Ніжагародскай зямлі".

У прэс-службе рэгіянальнай управы МУС паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй аб сітуацыі на канцэрце. Не здолелі пракаментаваць тое, што адбылося і ў Службе кантролю за абаротам наркотыкаў.

Арганізатары канцэрту заяўляюць, што ён быў сарваны не з іх віны, і што яны правялі сур'ёзную падрыхтоўчую працу. Прынамсі, арганізатары паказваюць, што пасля звароту групы грамадзян у органы ўлады што да забароны выступаў Cannibal Corpse і яшчэ аднаго гурта была замоўлена псіхолага-лінгвістычная экспэртыза іх рэпертуару.

"Інтэрфакс" піша і пра заяву, якую раней накіраваў у праваахоўныя органы старшыня грамадскай арганізацыі "Праваслаўны звяз" Раман Пілюта. Ён патрабаваў прызнаць выступы экстрэмісцкімі і забараніць музыкаў у Краснадары.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках