2 траўня 2024, Чацвер, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» падтрымала рэферэндум у Каталоніі

8
«Барселона» падтрымала рэферэндум у Каталоніі

Футбольны клуб «Барселона» афіцыйна абвясціў пра падтрымку рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі ад Гішпаніі.

Аб гэтым паведамляецца на сайце сіне-гранатавых, піша Lenta.ru.

Кіраўніцтва клуба ў поўным складзе падпісалася пад пактам, якім падтрымліваюць ідэю плебісцыту. Прынамсі, свой подпіс паставіў і прэзідэнт «Барселоны» Жазэп Бартамеу.

Раней віцэ-прэзідэнт прафесійнай футбольнай лігі (LFP) Хаўер Тэбас папярэдзіў клуб, што калі рэгіён адлучыцца ад Гішпаніі, то і «Барселона», і «Эспаньёл» страцяць свае месцы ў нацыянальным чэмпіянаце.

Самі футбалісты «Барселоны» падтрымалі рух за незалежнасць рэгіёна, выйшаўшы на матч нацыянальнага першынства супраць «Атлетыка» ў форме колераў каталонскага сцяга. Таксама актыўным прыхільнікам аддзялення Каталоніі ад Гішпаніі з'яўляецца дзейны настаўнік «Баерна» і былы галоўны трэнер сіне-гранатавых Хасэп Гвардыёла, які рэгулярна выступае ў падтрымку ідэі незалежнасці рэгіёна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках