3 траўня 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

113-гадовая амэрыканка схлусіла пра ўзрост для рэгістрацыі ў «Фэйсбуку»

8
113-гадовая амэрыканка схлусіла пра ўзрост для рэгістрацыі ў «Фэйсбуку»

Для рэгістрацыі ў Facebook амэрыканскай доўгажыхарцы Анне Стоер давялося прыменшыць свой узрост.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Mashable.

Жыхарцы амэрыканскага штата Мінэсота, якой сёлета споўнілася 113 гадоў, давялося міжволі зманіць аб сваім веку. Рэч у тым, што ў наладах сацсеткі пры рэгістрацыі нельга пазначыць год нараджэння ранейшы за 1905-ы, а Стоер нарадзілася ў 1900-м.

Каб нарэшце зарэгістравацца ў Facebook, доўгажыхарка наважыла «памаладзець» на 15 гадоў - у ейным профілі пазначана, што ёй толькі 99 гадоў. Дзякуючы гэтаму яна атрымала магчымасць гутарыць са сваімі сябрамі, з якімі раней яна магла кантактаваць толькі праз электронную пошту.

Зрэшты, як адзначае Mashable, Анна Стоер не абмяжоўваецца толькі сеткамі і электроннай поштай - доўгажыхарка ўжо не першы год карыстаецца FaceTime на iPad, каб звязвацца са знаёмымі ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках