28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах Віцебска раздаюць сцягі Расеі

95
На вуліцах Віцебска раздаюць сцягі Расеі

У гарадах Беларусі прадаўжаецца распаўсюджванне сімволікі суседняй дзяржавы.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«Сёння быў праездам у Віцебску. Ля Макдональдса (дрэнна ведаю горад, таму дакладнае назву вуліцы не скажу), на святлафоры глуханямы раздаваў сцяжкі РБ і РФ. Я паклікаў яго, вырваў з рук сцяжок нашых усходніх суседзяў-варвараў і са словамі «тут табе не Расея. Няма чаго тут гэтыя анучы раздаваць», шпурнуў сцяжок на зямлю. Раптам у глуханямога прарэзаўся слых (з выразу ягонага твару было відаць, што ён зразумеў кожнае маё слова). Ён падняў гэтую анучу і рэціраваўся да іншага аўто. Я быў задаволены што напружыў нервы гэтаму псэўдаінваліду-здрадніку», - распавёў чытач.

Нагадаем, выпадкі раздачы сцягоў Расеі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Практычна ва ўсіх выпадках беларускія ўлады ігнаруюць факт раздачы сімволікі суседняй дзяржавы на вуліцах беларускіх гарадоў.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках