3 траўня 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча ад Расеі яшчэ $ 1 мільярд

49
Лукашэнка хоча ад Расеі яшчэ $ 1 мільярд

Беларусь выявіла яшчэ $ 1 мільярд нястачы ад «падатковага манеўру» ў нафтавай галіне саюзнай Расеі.

Гэта здарылася праз некалькі дзён пасля таго, як Масква пагадзілася пакінуць ёй у якасці кампенсацыі больш за 1 млрд даляраў у дадатак да раней абяцаных 1,5 млрд даляраў мытаў ад экспарту нафтапрадуктаў у 2015 годзе, піша Reuters.

Лукашэнка патрабаваў кампенсацыі, пагражаючы праблемамі са стартам з наступнага года эканамічнага саюза паміж Беларуссю, Расеяй і Казахстанам. Масква ў адказ дазволіла Менску пакідаць усё мыты ад экспарту нафтапрадуктаў, зробленых з расейскай нафты, сабе, і парламент Беларусі ратыфікаваў дамову аб эканамічным звязе.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч сказаў, што торг не закончаны. Ён пацвердзіў ацэнку агульнай субсідыі на 2015 год - 2,5 млрд даляраў, але пажаліўся на страчаную выгаду ў выглядзе скарачэння даходаў беларускіх НПЗ і бюджэту краіны.

«Мы мяркуем, гэта блізу 2,5 млрд за ўсё, але ў чыстым выглядзе гэта будзе 1,5 млрд даляраў. Вялікі «падатковы манеўр» мае на ўвазе выняцце з беларускага бюджэту і даходнасці беларускіх нафтавых заводаў 1,025 млрд даляраў на карысць бюджэту Расеі», - сказаў ён журналістам у пятніцу.

Менск атрымае усё 2,5 млрд даляраў пры высокім кошце нафты, а згаданы 1 млрд даляраў, мусібыць, - недаатрыманы прыбытак, сказаў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў.

«Фактычна яны атрымліваюць 2,5 млрд даляраў. Але далей яны кажуць, што тое, што мы робім манеўр, у іх адбірае 1 млрд даляраў прыкладна. Мы зніжаем экспартныя мыты, адпаведна, калі паглядзець іх эфект - яны купляюць больш дарагую нафту, а на экспартнай мыце на рэалізацыі ад экспарту атрымліваюць менш», - сказаў ён.

Мясніковіч сказаў, што Менск яшчэ вернецца да гэтага пытання:

«Што да 2016 года, мы дамовіліся на пачатку года абмяркоўваць гэтыя пытанні зноў з улікам рынку нафты і нафтапрадуктаў і эфектыўнасці «падатковага манеўру».

Ён не сказаў, ці будзе Беларусь прасіць кампенсацый або крэдытаў у Расеі, якая сёлета пазычыла Менску 2 млрд даляраў.

Беларусь разлічвае імпартаваць з Расеі ў 2015 годзе 23 млн тон нафты - на ўзроўні плана 2014 года. Шаталаў сказаў, што пастанова пакінуць Менску ўсе мыты на экспарт нафтапрадуктаў абумоўленая абавязаннямі пастаўляць бензін на расейскі рынак.

«За гэтым будзем пільна сачыць. Дамовіліся, што калі яны не будуць выконваць, то мы будзем зніжаць аб'ёмы паставак нафты», - сказаў Шаталаў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках