3 траўня 2024, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд абвінаваціў Беларусь у рээкспарце таматаў з Украіны

14
Рассельгаснагляд абвінаваціў Беларусь у рээкспарце таматаў з Украіны

18 тон украінскіх таматаў, як сцвярджае Рассельгаснагляд, прыбылі з Беларусі і заражаныя заходнім кветкавым трыпсам.

Прадукцыя суправаджалася рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй насенняводства, каранціну і аховы раслін Беларусі, паведамляе расейская ўстанова на сваім афіцыйным сайце.

"Характэрна, што Рассельгаснагляд больш за месяц таму назад звярнуўся ў Галоўную дзяржаўную інспекцыю насенняводства, каранціну і аховы раслін Беларусі з настойлівай просьбай няўхільна выконваць міжнародныя патрабаванні пры рээкспарце расліннай прадукцыі. Рассельгаснагляд таксама інфармаваў удзельнікаў замежнаэканамічнай дзейнасці аб патрэбе атрымання сертыфіката пры перамяшчэнні прадукцыі ў рэжыме рээкспарту. Аднак у парушэнне міжнароднага заканадаўства копіі ў гэтым выпадку ўкраінскага фітасанітарнага сертыфіката пры рээкспарце прадукцыі беларускім бокам прыкладзеныя не былі".

Застаецца незразумелым, дзе адбылося заражэнне або перезаражэнне прадукцыі, бо, напрыклад, для Беларусі заходні, або каліфарнійскі трыпс не з'яўляецца каранцінным, але з’яўляецца каранціннымі як для Расеі, так і для Украіны.

"Сітуацыя паказала няздольнасць упаўнаважаных органаў Украіны і Беларусі забяспечыць выкананне каранцінных фітасанітарных патрабаванняў краін-імпарцёраў расліннай прадукцыі, што з'яўляецца парушэннем асноўнага патрабавання міжнароднага заканадаўства пры міжнародных перавозках падкаранціннай прадукцыі", - заяўляе расейская ўстанова.

Рассельгаснагляд сістэматычна выяўляе выпадкі рэалізацыі забароненай да паставак прадукцыі, вырабленай у краінах Еўразвязу, на садавінна-агароднінных рынках Маскоўскай вобласці. "Нярэдка такая прадукцыя была заражанай каранціннымі шкоднымі арганізмамі. Як правіла, таварасуправаджальныя дакументы на такую прадукцыю адсутнічаюць, аднак маркіроўка прадукцыі сведчыць аб яе рээкспарце праз Беларусь. Да сёння папярэджаныя пастаўкі больш чым 1.300 тон забароненай да ўвозу прадукцыі ў больш чым 130 выпадкаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках