4 траўня 2024, Субота, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Ландсбэргіс: «Гаспадар» Лукашэнкі мог дазволіць яму крытыку

3
Вітаўтас Ландсбэргіс: «Гаспадар» Лукашэнкі мог дазволіць яму крытыку

Не выключана, што Пуцін дазволіў Лукашэнку крытыкаваць Расею.

Пра гэта заявіў першы кіраўнік незалежнай Літвы ў пачатку 1990-х, дэпутат Еўрапарламента Вітаўтас Ландсбэргіс, які бярэ ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Форум 2000» у Празе, у інтэрв'ю «Радыё Свабода». Такім чынам палітык пракаментаваў крытычныя выказванні дыктатара ў адрас Пуціна і Расеі.

«Вядома ж, недастаткова таго, што спадар Лукашэнка кажа, - заявіў ён. - Пры гэтым мы павінны разумець, што ён адчувае пагрозу. Ён бачыць, што Масква можа зрабіць усё, што заўгодна, у тым ліку з ім. Анэксаваць, арганізаваць нейкую «волю народа», быццам насельніцтва ўжо хоча далучыцца да Расеі.

Войска ўжо захопленае, таму што ёсць дамова аб агульных узброеных сілах, таму Лукашэнка не мае рэальных сродкаў супраціўляцца. Ён павінен быць заклапочаны. І ён выказвае гэта, крытыкуючы свайго гаспадара.

Яго пакуль сур'ёзна не пакаралі за гэтую крытыку, але гэта ўсё на фармальным узроўні. Хто ведае, можа ў яго ёсць згода Пуціна нешта казаць? Можаш казаць штосьці, але не рабіць. Можна ўспомніць няўдалае выказванне прэзідэнта Абамы перад ягоным перавыбраннем на другі тэрмін. Ён тады сказаў Дзмітрыю Мядзведзеву перадаць Уладзіміру Пуціну, што ў такой сітуацыі прыходзіцца выказвацца больш жорстка, але пасля выбараў усё зноў будзе ок.

Можна ўявіць, што з Лукашэнкам у 100 раз верагодней, што ён мае дазвол крытыкаваць Пуціна, каб паказаць сябе больш незалежным, больш праеўрапейскім, каб заблытаць еўрапейцаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках