Жыхар Ліды абліў сябе бензінам і падпаліў
5- 13.10.2014, 11:07
- 15,271
Жыхар горада Ліда спрабаваў скончыць жыццё самагубствам метадам самаспалення.
Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе МНС.
«Раніцай у нядзелю паступіла паведамленне аб тым, што ў рэанімацыйнае аддзяленне Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы шпіталізаваны грамадзянін з апёкамі галавы, шыі, пярэдняй паверхні грудной клеткі, тыльнай паверхняй рук. Апёкі ён атрымаў пры спробе суіцыду на месцы жыхарства: абліў сябе бензінам і падпаліў», - адзначылі там.