4 траўня 2024, Субота, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фельчар «хуткай»: Медыкаў падманулі, міністр павінен сысці ў адстаўку

63
Фельчар «хуткай»: Медыкаў падманулі, міністр павінен сысці ў адстаўку

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко абяцаў, што медыкам гэтай восенню падвысяць заробак.

У кастрычніку, зазірнуўшы ў разліковыя лісткі, работнікі хуткай дапамогі адчулі расчараванне.

У чэрвені міністр аховы здароўя Васіль Жарко паабяцаў медыкам годна павысіць заробак.

- Нам трэба пралічваць нашыя магчымасці: з ліпеня пачнецца адпускная пара. Мы можам павысіць заробак і цяпер, але падвышэнне будзе не настолькі значным, як калі гэта зрабіць восенню. Да восені мы годна павысім заробак, і ён будзе значна вышэйшы, чым цяперашні, - сказаў міністр.

У інтэрв'ю БелаПАН Васіль Жарко таксама адзначыў, што ўвосень заробак беларускіх лекараў павялічыцца ў сярэднім на 23%, сярэдніх медыцынскіх работнікаў - на 21%.

Што ж атрымалася на справе? Вось што распавёў praca-by.info Аляксандр Валчанін, сябра прафсаюза работнікаў РЭП, выязнога фельчар вышэйшай катэгорыі з 30-гадовым стажам працы:

- Жарко сказаў, што праз тры месяцы мы атрымаем годны заробак. Але мы ў кастрычніку атрымалі ўсяго на 100 тысяч больш. Калі міністр мяркуе, што гэта годны заробак, то гэта выклікае ўсмешку. Атрымаўшы разліковыя лісткі, людзі паніклі. Яны не думалі, што іх могуць так падмануць. Куды не прыязджаю ў бальніцы - усе абураюцца, - адзначыў Аляксандр Валчанін. Фельчар працуе ў Менску і Жодзіна .

- Медработнікі чакалі, што заробак павялічыцца хаця б на тысяч 500. Людзі ў хуткай дапамозе працуюць на паўтары стаўкі. Праца, асабліва ў Менску, вельмі цяжкая. З раніцы да самай ночы не вылазіш з машыны, даюць 10-15 хвілін, каб паесці. Цяжка і фізічна (насіць насілкі), і псіхалагічна - прыязджаеш у грамадскія месцы, дзе шумна, трэба супакоіць і прывесці чалавека ў пачуццё. Людзі верылі словам міністра і вельмі спадзяваліся на павышэнне заробку. Калі міністр заяўляе такое і не выконвае абяцанне, то яму пара ў адстаўку. І што мяне здзіўляе больш за ўсё, дык гэта тое, што прафсаюзы медработнікаў ФПБ маўчаць.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках