4 траўня 2024, Субота, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ: У лістападзе будуць курсаваць больш за 20 дадатковых цягнікоў

2
БЧ: У лістападзе будуць курсаваць больш за 20 дадатковых цягнікоў

Для перавозак пасажыраў у межах Беларусі і ў міжнародных кірунках прызначана больш за 20 дадатковых цягнікоў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры, каб забяспечыць перавозкі пасажыраў у перыяд школьных канікул, а таксама ў выхадныя і святочныя дні лістапада.

У тым ліку 3 лістапада будзе курсаваць дадатковы цягнік №688 Берасце-Магілёў, 6 лістапада - цягнікі №667 Менск-Берасце, №672 Менск-Гомель, №638 Менск-Гомель, №637 Гомель-Менск, №693 Полацк-Менск, № 694 Менск-Полацк; 7 лістапада - цягнікі №666 Берасце-Менск, №671 Гомель-Менск, №638 Менск-Гомель, №637 Гомель-Менск.

У міжнародных кірунках дадатковыя цягнікі прызначаныя па маршруце Берасце-Масква-Берасце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках