4 траўня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расея за тыдзень выдаткавала $4 млрд на ўтрыманне рубля

8
Bloomberg: Расея за тыдзень выдаткавала $4 млрд на ўтрыманне рубля

Нафта страціла 4,4% у кошце за апошнія сем дзён.

Цягам мінулага тыдня цэнтральны банк Расеі выдаткаваў $4 млрд на валютныя інтэрвенцыі (уздзеянне цэнтральнага банка краіны на валютны рынак шляхам закупкі або продажу вялікай колькасці замежнай валюты), паведамляе Bloomberg.

Паводле звестак агенцтва, нафта, якая з'яўляецца асновай расейскай эканомікі, за сем дзён страціла 4,4% у кошце. Са студзеня 2014 гэта найбольш значнае падзенне коштаў, адзначаюць эксперты, піша gordonua.com.

Сёння, 13 кастрычніка, нафта маркі Brent патаннела на $1,23 да $87,74 - мінімальнага ўзроўню са снежня 2010 года.

Напярэдадні Расея выдаткавала рэкордныя $980 млн у дзень на падтрымку рубля. Раней інфармацыйнае агенцтва Reuters паведаміла, што Цэнтральны банк Расеі пачаў распрацоўваць комплекс мерапрыемстваў на выпадак падзення коштаў нафты да ўзроўню $60 за барэль.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках