4 траўня 2024, Субота, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ацяпленне менчукам уключаць на наступным тыдні

3
Ацяпленне менчукам уключаць на наступным тыдні

Камунальнікі павінны быць гатовыя арганізаваць уключэнне ацяплення ў жылых дамах ужо на наступным тыдні.

Камунальныя службы Менска павінны быць гатовыя ўключыць ацяпленне ў жылых дамах ужо на наступным тыдні, заявіў сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, паведамляе БелТА. «Да канца тыдня чакаецца пахаладанне. У суботу, нядзелю прагназуюцца замаразкі. І камунальныя службы павінны быць гатовыя арганізаваць уключэнне ацяплення ў жылых дамах ужо на наступным тыдні», - сказаў Мікалай Ладуцька.

Ацяпленне ў сацыяльных установах сталіцы ўключылі 3 кастрычніка. Згодна з правіламі, цяпло спажыўцам першай групы пачынаюць падаваць, калі цягам пяці дзён сярэднядзённая тэмпературы ніжэйшая за 10 градусаў. Для жылфонду ацяпляльны сезон надыходзіць пасля таго, як цягам пяці дзён сярэднядзённая тэмпература не падымаецца вышэй за 8 градусаў.

Усе спажыўцы і пастаўшчыкі цяпла сталіцы гатовыя да пачатку ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе 130 ЖЭСаў, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя. У горадзе створаныя неабходныя запасы топачнага мазуту і іншых відаў паліва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках