4 траўня 2024, Субота, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФПБ дагэтуль без кіраўніка?

4
ФПБ дагэтуль без кіраўніка?

Журналістка паспрабавала запісацца на прыём да Леаніда Козіка пад выглядам шараговага сябра прафсаюза.

Аб тым, чым скончылася гэтая спроба, піша «Салiдарнасць».

- Няма прыёму, - заявіў супрацоўнік канцылярыі ФПБ праз тэлефон.

- Чаму?

- Таму што няма прыёму.

- У сувязі з чым? Калі будзе?

- Не ведаю. Тэлефануйце ў канцы месяца.

Нагадаем, 25 верасня прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі распаўсюдзіла зварот Леаніда Козіка ў Савет ФПБ з просьбай аб вызваленні яго ад пасады.

- Я доўга аналізаваў магчымасць пакінуць пасаду старшыні ФПБ і разважыў, што наступіў самы зручны момант, - заявіў Леанід Козік.

66-гадовы кіраўнік Федэрацыі адзначыў, што ў сувязі з узростам выключыў для сябе магчымасць абірацца яшчэ на пяць гадоў.

З ягоных слоў, ён не любіць пампезнасці і не хоча, каб яго праводзілі на з'ездзе.

У адпаведнасці са статутам ФПБ, пастанова датычная гэтага пытання будзе прынятая сябрамі Савета ФПБ на пасяджэнні, дата якога ў СМІ агучаная не была.

З інфармацыі лідэра прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, адстаўку Леаніда Козіка не прынялі.

Тры тыдні таму прэс-сакратар федэрацыі Юлія Фядотава заявіла БелаПАН аб тым, што фармальна Козік застаўся кіраўніком ФПБ, паколькі пасяджэння Савета не было, а паўнамоцтвы з яго можа зняць толькі гэты орган.

У графіку прыёму грамадзян работнікамі апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на кастрычнік імя кіраўніка арганізацыі не згадваецца.

Пасля гучнай заявы аб сыходзе пра Козіка нічога не чуваць. Тым часам з'явіліся чуткі пра тое, што ягонае месца можа заняць экс-памочнік Лукашэнкі Наталля Пяткевіч.

- Да прафсаюзаў яна мае такое ж дачыненне, як я да балета, - адрэагаваў на гэта паведамленне Генадзь Фядыніч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках