4 траўня 2024, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: Пуцін - не адзінае х...ло ля межаў Украіны

56
Foreign Policy: Пуцін - не адзінае х...ло ля межаў Украіны

І ўкраінцам трэба памятаць пра гэта.

На сайце вядомага амерыканскага часопіса Foreign Policy (пераклад - charter97.org) з'явіўся артыкул журналіста Рэйда Стэндыша, які апісвае затрыманне ўкраінскіх і беларускіх заўзятараў пасля матчу ў Барысаве на мінулым тыдні.

«Вы можаце напівацца падчас футбольнага матчу, вы можаце біцца і вы, вядома, можаце брыдкасловіць, але вам нельга аднаго - выказваць палітычную пазіцыю. Гэта мэсыдж, які ўлады Беларусі далі ў пятніцу, калі спецслужбы арыштоўвалі футбольных заўзятараў на матчы з Украінай у рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2016 года, пасля таго, як яны спявалі песню, у якой прыраўноўвалі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна да адной вельмі адчувальнай часткі мужчынскага арганізма», - распавядае аўтар артыкула.

Апісаўшы, як украінцы і беларусы разам зацягвалі песеньку «Пуцін х...ло» і абменьваліся выкрыкамі «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь!», журналіст распавёў пра тое, чым скончылася акцыя на стадыёне.

«Большасць з затрыманых фанатаў былі пасля вызваленыя, але восем украінцаў былі змешчаныя пад арышт тэрмінам на 10 дзён, 12 мясцовых заўзятараў былі аштрафаваныя на суму ў $50, чатыром украінцам далі штрафы ў $140. Абвінавачванні вагаліся ад «хуліганства» да «выкарыстання нецэнзурнай лексікі», - піша ён.

Інцыдэнт у Барысаве, на думку Рэйда Стэндыша, найлепшым чынам паказвае, як, напраўду, паводзіць сябе Лукашэнка ў дачыненні да паўднёвага суседа.

«Аўтарытарны прэзідэнт Беларусі стаў на здзіўленне папулярным сярод украінцаў за свае крытычныя заўвагі што да дзеянняў Пуціна і расейскай анэксіі Крыму ў сакавіку, - піша ён. - Але, нягледзячы на крытыку дзеянняў Пуціна за мяжой, у сябе дома Лукашэнка моцна нагадвае прэзідэнта Расеі. Знаходзячыся ва ўладзе з 1994 года, ён дагэтуль імкнецца ліквідаваць усю палітычную апазіцыю. Пасля пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе, улады разгарнулі масавыя палітычныя рэпрэсіі, а дыктатар з тых часоў насцярожана ставіцца да ўсіх формаў выказвання нязгоды - нават, здавалася б, апалітычных. Палітычныя актывісты часта выкарыстоўвалі творчыя спосабы, каб прадэманстраваць сваю нязгоду, і ўлады ў Менску хутка імкнуліся здушыць усё, што магло стаць сімвалам пратэсту.

Украіна перамагла ў матчы з лікам 2:0, але гэты інцыдэнт у Барысаве павінен стаць моцным напамінам украінцам пра тое, што Пуцін можа быць не адзіным х...лом ля межаў іх краіны».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках