4 траўня 2024, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўводзіць манеты ў гонар Бітвы пад Оршай

15

Манета сімвалізуе баявое братэрства чатырох народаў - літоўскага, беларускага, украінскага і польскага.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Нацбанку Украіны.

Манета прысвечаная пераможнай бітве войска Вялікага Княства Літоўскага з войскам Маскоўскага царства. На аверсе ўверсе размешчаны малы дзяржаўны герб Украіны. Пад ім - год чаканкі (2014) і намінал - «пяць грыўняў». У цэнтры манеты - кампазіцыя з чатырох мячоў, якая сімвалізуе баявое братэрства чатырох народаў: літоўскага, беларускага, украінскага і польскага. Месца перасячэння мячоў вянчае стылізаваны вянок з дубовага лiсця - сімвал воінскай славы і доблесці. Справа на манеце размешчаны лагатып Манетнага двара Нацыянальнага банка Украіны.

На рэверсе манеты намаляваная сімвалічная кампазіцыя бітвы, у аснове якой - стылізаваныя фрагменты палатна «Бітва пад Оршай», створанага невядомым удзельнікам бітвы, справа намаляваны партрэт князя Канстанціна Астрожскага.

Бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 г падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі і Літвы. Адным з галоўных герояў бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 вайскоўцаў запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках