4 траўня 2024, Субота, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанатам з Львова ў Берасці пагражалі пакласці «пысай у падлогу»

4

Заўзятары з Львова дабіраліся да Барысава праз Менск аўтаспынам і на электрычках.

Рэдакцыя charter97.org даведалася новыя падрабязнасці паездкі ўкраінцаў у Беларусь. Прапануем вашай увазе першую частку апавядання.

Аўтарам відэа, камандзе «OnTour», цудам удалося перасекчы мяжу і пазбегнуць усіх надглядаў і праверак - яны здолелі пераканаць і мытнікаў, і міліцыю, што яны журналісты. Відэа пачынаецца ў электрычцы з Львова. Далей паказаныя кадры з АМАПам у вагоне і, нарэшце, каментар пра тое, што адбываецца.

«Мы патрапілі на беларускую тэрыторыю. Нам не хацелі ставіць штампы, хацелі нас адправіць назад. Пыталіся, ці ёсць у нас грошы і гэтак далей. Іншых дзецюкоў адвялі ў першы вагон, дзе іх правяралі. Іх было шмат, чалавек 50, але нам удалося гэтага лёсу пазбегнуць. Турфірма «АМАП» вязе нас у Берасце, і пакуль не вядома, трапім мы ў Барысаў сваім ходам ці не», - распавядае ўкраінскі фанат.

Настае раніца, на гадзінніку - 07:06, электрычка прыехала ў Берасце.

«Пасля воклічу «Слава Украіне! - Героям Слава!», мы атрымалі ў адказ: «Зачыніць раты! Яшчэ адзін такі вокліч - і будзеце пысай у падлогу ляжаць! Што тут не зразумелага? У нас тут не такая дэмакратыя, як у вас!»- Сказалі ім. На жаль, украінцы не ўдакладняюць, хто менавіта быў аўтарам пагрозы.

Далей на кадрах відаць, як у зале чакання сядзяць змучаныя дарогай фанаты, якія прыехалі электрычкай разам з аўтарамі відэа, а непадалёк стаяць міліцыянты і ідзе дадатковая праверка дакументаў. І вот заўзятары ўжо на ўездзе ў Менск дзеляцца сваімі ўражаннямі.

«Сёння мы перажылі цікавыя падзеі. Турфірма «АМАП» арганізавала для нас тур з Хаціслава да Берасця. Мы пераканалі ўсіх, што мы журналісты і вырваліся з атачэння. Даехалі мы ў Менск аўтаспынам. Даведаліся, што на вакзале ў Менску ўсіх спыняюць і кажуць: «Ну што, хлопцы, просім вас у аўтобус, едзем у Барысаў усё разам!». Але гэта нам не падыходзіць, бо мы едзем на матч фанатаў у Менск. Нашы хлопцы недзе паралельна дабіраюцца, таксама аўтаспынам», - распавядае ўкраінец.

Loading

#ontour #belarus #ukraine #borisov

View on Instagram

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках