4 траўня 2024, Субота, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Byfly прапаноўвае «праграму павышэння хуткасці» да 230 кбіт/с

27
Byfly прапаноўвае «праграму павышэння хуткасці» да 230 кбіт/с

Даволі доўга на галоўнай старонцы сайта byfly красуецца банэр з гучным загалоўкам «Праграма павышэння хуткасці».

Толькі нядаўна карыстальнікі заўважылі кур'ёзны сэнс рэкламы, піша onliner.by. «Малюнак, - гэта нешта. Звычайны спідометр, у канцы шкалы - агонь, тыпу вось якая хуткасць. Стрэлка на 230. Шкала ў Kb/s. Проста фантастычная хуткасць», - піша SergeiT.

Сапраўды такі ж банэр, з ягоных слоў, ёсць не толькі на сайце, але таксама мільгае ў метро. «Так праўду яны пра сябе кажуць у гэтай рэкламе, сапраўдную праўду», - іранізуюць іншыя карыстальнікі.

Цікава, што падобны малюнак быў знойдзены на сайце індыйскай кампаніі Marathon Batteries, якая займаецца вытворчасцю акумулятараў. Творчая дапрацоўка спецыялістаў byfly заключаецца ў замене шкалы km/h на Kb/s. Зрэшты, не выключана, што і беларускі правайдэр, і індыйская кампанія набылі даволі распаўсюджаны малюнак у адным з фотабанкаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках