4 траўня 2024, Субота, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі сацапытання: У Раду праходзяць сем палітычных сіл

5
Вынікі сацапытання: У Раду праходзяць сем палітычных сіл

Калі б выбары праходзілі на будучых выходных, у парламент прайшлі б сем палітычных сілаў.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання сацыялагічнай групы "Рэйтынг", піша gordonua.com.

33,5% апытаных маюць намер галасаваць за Блок Пятра Парашэнкі, 12,8% выбаршчыкаў падтрымліваюць "Радыкальную партыю" Алега Ляшко. 8,9% - "Народны Фронт", 7,8% - "Моцную Украіну", 6,9% - ВА "Батьківщина". 5,4% - за "Самопоміч", 5,1% - за Апазіцыйны блок.

Не праходзяць у Раду з 4,6% "Грамадзянская пазіцыя", 4,5% - КПУ, амаль 4% - ВА "Свабода". За "Правы Сектар" прагаласавалі б амаль 2% апытаных.

Каля 5% выбаршчыкаў падтрымалі б астатнія партыі. Усяго 35% украінцаў адназначна ўзялі б удзел у выбарах.

Прагназуемая яўка выбаршчыкаў у параўнанні з чэрвенем-ліпенем паменшылася з 59 да 55%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках