4 траўня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі экспэрт: Ва Украіне магчымая другая фаза рэвалюцыі

1
Польскі экспэрт: Ва Украіне магчымая другая фаза рэвалюцыі

Яна адбудзецца, калі ў краіне пасля выбараў не пройдуць сур'ёзныя рэформы.

Пра гэта заявіў у размове з Polskie Radio (пераклад - charter97.org), Тадэвуш Альшаньскій з Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

Ва Украіне, на думку экспэрта, з'явілася новая эліта - новая грамадская сіла, якая патрабуе рэформаў, а перш за ўсё аднаўлення карумпаваных структур улады.

- Якія сцэнары развіцця сітуацыі магчымыя ва Украіне?

- Сітуацыю ва Украіне вызначаюць два асноўныя фактары. Першы з іх - гэта няскончаная Рэвалюцыя годнасці - так сёння называюць зімовыя падзеі на Майдане і ў іншых месцах. Яе вынікам з'яўляюцца датэрміновыя парламенцкія выбары, якія адбудуцца 26 кастрычніка. Другім фактарам з'яўляецца вайна на ўсходзе. Замірэнне не выконваецца. Вакол аэрапорта ў Данецку ідуць жорсткія баі, выкарыстоўваецца шмат зброі.

Пасля паразы ўкраінскіх войскаў у жніўні, раздражненне колаў звязаных з Рэвалюцыяй годнасці і жаўнераў добраахвотніцкіх батальёнаў Нацыянальнай гвардыі расце. На ўсходзе ваююць шмат чальцоў Самаабароны Майдану. Усе гэтыя людзі раздражнёныя сітуацыяй, нястачай рэформаў, тым, што сярод кандыдатаў у парламент з'явіліся асобы, звязаныя з папярэднім урадам. Гэта нарастае і паўплывае на вынікі выбараў. Калі пасля выбараў новы ўрад і прэзідэнт не пачнуць шырокія рэформы, якія будуць адпавядаць грамадскім чаканням, то магчымая другая фаза рэвалюцыі.

- Ці магчымы чарговы Майдан?

- Гэта не будзе чарговы Майдан. Гісторыя такім чынам не паўтараецца. Гэта будзе нешта новае. Якую форму набудзе? Не буду прагназаваць, ніхто ж не мог прадбачыць, у што пяройдуць пратэсты на Майдане ў лістападзе мінулага года.

- Новая хваля пратэстаў пачнецца на сацыяльна-эканамічнай аснове?

- Неабавязкова. Новая хваля пратэстаў непазбежная, калі ўрад не будзе адпавядаць чаканням актыўнай часткі грамадства. Перш за ўсё ў пытанні рэформы структур улады. Гэта самае галоўнае патрабаванне. Людзям надакучылі прадажныя суддзі, паліцэйскія, пракуроры, карумпаваныя прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, некаторыя губернатары. Вызначальнай будзе пазіцыя некалькіх тысяч эліты, якая вырасла з Майдана, і пратэсты якія доўжацца некалькі месяцаў.

Ва Украіне з'явілася новая эліта, вельмі неаднастайная з пункту гледжання і мовы і светаўспрымання. Гэта новая грамадская сіла, якой ва Украіны не было ні год, ні паўгода таму. Што гэтая група зробіць? У гэтым палягае асноўнае пытанне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках