4 траўня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слуханне справы Саўчанкі ў Маскве адкладзенае на няпэўны час

6
Слуханне справы Саўчанкі ў Маскве адкладзенае на няпэўны час

Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме.

Як паведамляе ўласны карэспандэнт УНІАН у РФ, пра гэта журналістам паведаміла прэс-сакратарка суда Ганна Фадзеева. Паводле яе слоў, суддзя на гэты момант заняты іншай справай. Народны дэпутат Андрэй Шаўчэнка адзначыў, што каманда адвакатаў гатовая да абароны Саўчанкі. "Паседжанне суда пакуль яшчэ не пачалося. Ёсць каманда расейскіх адвакатаў, украінскі адвакат Віктар Чэўгуз, які абараняе яе інтарэсы ва Украіне, ёсць група ўкраінскіх дэпутатаў, ёсць ейная мама Марыя Іванаўна. Стаім - чакаем. Мы не ведаем, будзе Надзя ці не", - сказаў Шаўчэнка.

На суд паводле справы Саўчанкі ў Маскву прыбылі народныя дэпутаты Андрэй Кажамякін, Андрэй Шаўчэнка, Аляксандра Кужаль, Валерый Дубіль, Андрэй Паўлоўскі. Басманны суд Масквы павінен разгледзець скаргу Саўчанкі на прызначэнне ёй стацыянарнай псіхіятрычнай экспэртызы. У той жа час сёння, 13 кастрычніка, Саўчанка была дастаўленая ў Маскве ў Інстытут імя Сербскага для праходжання стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспэртызы, нягледзячы на скаргу абароны.

Адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў мяркуе, што ягоную падабаронную перавялі са следчага ізалятара ў стацыянар менавіта сёння, у дзень суду, наўмысна, і гэтыя хітрыкі накіраваная на цяжкасць доступу да правасуддзя. Саўчанка была затрыманая баявікамі на Данбасе, а затым яе пераправілі ў Расею. Там яе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам. З сярэдзіны ліпеня яна знаходзілася пад арыштам у варонежскім следчым ізалятары. Затым Саўчанку перавялі з Варонежа ў Маскву.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках