4 траўня 2024, Субота, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра гомельца, які жыве 20 гадоў на вакзале, атрымаў узнагароды ў Расеі

16
Фільм пра гомельца, які жыве 20 гадоў на вакзале, атрымаў узнагароды ў Расеі

Гісторыя таленавітага мастака з Гомеля скарыла гледачоў і журы.

Фільм Анастасіі Мірашнічэнкі «Перакрыжаванне» пра жыццё бяздомнага беларускага мастака Валерыя Ляшкевіча перамог у трох намінацыях на 25-м адкрытым фэсце дакументальнага кіно «Расея»: «Найлепшы фільм пра чалавека-стваральніка», «Найлепшы дэбют» і «Прыз глядацкіх сімпатый». У гэтым годзе на фестываль паступіла больш за 300 заявак, піша БелТА.

Першым з беларускіх дакументальных фільмаў «Перакрыжаванне» таксама ўключаны ў конкурсную праграму 30-га Варшаўскага міжнароднага кінафэсту (Warsaw Film Festival), які праходзіць 10-19 кастрычніка.

«Перакрыжаванне» распавядае пра мастака, які больш за 20 гадоў жыве ў Гомелі на вакзале. Работы Валерыя Ляшкевіча захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, краінах Еўропы і ЗША.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках