4 траўня 2024, Субота, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад вагонамі цягніка з Кіева знайшлі кантрабанду на мільярд рублёў

10
Пад вагонамі цягніка з Кіева знайшлі кантрабанду на мільярд рублёў

12 кастрычніка ў пункце мытнага афармлення «Цяруха» была канфіскаваная кантрабанда больш чым на 1 млрд рублёў.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле ідэалагічнай працы Гомельскай мытні, у сувязі з тым, што ў гэтым цягніку раней неаднаразова выяўляліся факты перамяшчэння тавараў з парушэннем норм мытнага заканадаўства супрацоўнікамі цягніковай брыгады, праваднікам трох вагонаў, грамадзянам Украіны, было прапанавана аформіць мытнае дэклараванне транспартаваных імі тавараў. Ад гэтай прапановы праваднікі адмовіліся.

Адмова была зафіксаваная ва ўстаноўленым парадку, пасля чаго службовымі асобамі мытні была прынятая пастанова аб правядзенні мытнага надгляду вагонаў. Пад вагонамі былі выяўленыя ўтоеныя ад мытнага кантролю тавары як прамысловага прызначэння, так і народнага спажывання (дэталі для інструментаў, матэрыялы для вытворчасці шыньёнаў і г.д.). Увесь тавар быў старанна запакаваны ў мяшкі і пераматаны скотчам.

Падчас апытання службовых асоб цягніковай брыгады яны катэгарычна адхілілі сваё дачыненне да незаконнага перамяшчэння названага тавару. Кантрабандная партыя тавараў агульным коштам больш за 1 млрд рублёў канфіскаваная. Гомельскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках