3 траўня 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак «Газпрама» за паўгода знізіўся на 23%

4
Прыбытак «Газпрама» за паўгода знізіўся на 23%

Чысты прыбытак расейскай кампаніі ў першым паўгоддзі 2014 знізіўся на 23% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У студзені - чэрвені 2014 чысты прыбытак «Газпрама» склаў амаль 451 млрд рублёў (11 млрд даляраў), вынікае са справаздачнасці кампаніі, паведамляе BBC.

Фінансавыя вынікі чыстага прыбытку апынуліся горшымі, чым чакалі аналітыкі, якія прагназавалі паказчык у суме 484,5 мільярда рублёў (12 млрд даляраў).

Выручка «Газпрама» за першае паўгоддзе склала 2,873 трыльёна рублёў, што на 12% вышэй за паказчык за студзень-чэрвень мінулага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках