3 траўня 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent патаннела да $88

3
Нафта Brent патаннела да $88

Інвестары ўжо не разлічваюць на скарачэнне здабычы АПЕК.

Да 08:00 ф'ючэрсы на Brent патаннелі на $0,75 да $88,14 за барэль, у панядзелак зваліўшыся да $87,74 - мінімальнага ўзроўню са снежня 2010 года. Ф'ючэрсы на WTI знізіліся на $0,73 да $85,01 за барэль. Кошты на Brent на 20 адсоткаў ніжэйшыя за дасягнуты ў чэрвені максімуму гэтага года, піша Reuters.

Саудаўская Аравія кажа ўдзельнікам рынку нафты, што не пярэчыць супраць захавання нізкіх сусветных коштаў цягам доўгага часу і, мяркуючы з усяго, не збіраецца скарачаць здабычу. АПЕК разгледзіць квоту на здабычу, якая складае 30 мільёнаў барэляў у дзень, на нарадзе 27 лістапада.

БшЮ«На рынку кажуць, што Саудаўская Аравія наўрад ці панізіць здабычу на нарадзе ў лістападзе, і гэта, відаць, уплывае на рынак. Мы мяркуем, у коштаў будзе шанец аднавіцца ў лістападзе-снежні»Б/шЮ, - сказаў стратэг па сыравіннаму рынку ANZ ў Мельбурне Анкіт Пахуджа, адзначыўшы даволі высокі попыт на нафту ў найбуйнейшым спажыўцу энэрганосьбітаў Кітаі.

Кітай у верасні павялічыў імпарт нафты на 7,4 адсоткі, перавысіўшы прагнозы, але аналітыкі мяркуюць, што гэта можа быць звязана ў асноўным з папаўненнем стратэгічных запасаў.

«Мы бачым магчымасць скачка коштаў у канцы года, улічваючы надзвычай песімістычны настрой і пазіцыянаванне на рынку. Нават калі АПЕК не прыме істотных мер да канца года, чаго мы і чакаем, фундаментальныя паказчыкі змяніліся і павінны ў выніку падняць кошты», - напісалі ў справаздачы аналітыкі Morgan Stanley.

Запасы нафты ў ЗША на мінулым тыдні выраслі, а запасы нафтапрадуктаў знізіліся, мяркуюць апытаныя Рэйтэр аналітыкі напярэдадні штотыднёвых справаздач аб запасах, якія выйдуць на дзень пазней, чым звычайна, так як панядзелак быў у ЗША святочным днём.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках