3 траўня 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сюррэалістычныя кошты Венесуэлы

16

Эканамічны крызіс прычыніўся да неверагодных скрыўленняў у коштаўтварэнні.

Урад Нікаласа Мадуры называе мінімальную суму аплаты працы самай высокай у рэгіёне: яна складае 4252 балівары, або 675 даляраў у адпаведнасці з афіцыйным абменным курсам. Фатограф агенцтва Рэйтэр Карлас Гарсія Роўлінз (Carlos Garcia Rawlins) наглядна падаў сённяшнюю сітуацыю, піша Inosmi.ru.

У Каракасе кілаграм свежай морквы ў сярэднім каштуе 19,05 даляра, гэта 120 балівараў ў адпаведнасці з афіцыйным абменным курсам, які складае 6,3 балівара за 1 даляр.

Аднак на чорным рынку, дзе канвертацыя адбываецца паводле вулічнага курсу, даляр каштуе 100 балівараў. Большасць імпарцёраў і раздробных крам карыстаюцца гэтым курсам, каб атрымліваць даход у цвёрдай валюце. У адпаведнасці з афіцыйнай статыстыкай, узровень гадавой інфляцыі ў Венесуэле перасягае 63%, гэта самы вялікі паказчык на Амерыканскім кантыненце. У кошты многіх тавараў паўсядзённага попыту складана паверыць.

Красоўкі Adidas Adipure Crazy можна набыць за 1198 даляраў, гэта значыць 7547 балівараў ў адпаведнасці з афіцыйным абменным курсам.

Ручнік мясцовай вытворчасці каштуе 136 даляраў, гэта значыць 859 балівараў.

Скрынка каляровых алоўкаў абыдзецца ў 115 даляраў, або 725 балівараў паводле афіцыйнага курсу.

Лямпа напальвання магутнасцю 75 Вт каштуе 13,51 даляра, гэта значыць 85,12 балівара.

Пляшка кока-колы каштуе 5,56 даляра, або 35 балівараў.

Фен каштуе 697 даляраў, або 4392 балівары.

Аўтамабільная шына Goodyear каштуе 753 даляры, гэта значыць 4750 балівараў.

Плазменны тэлевізар Samsung з дыяганаллю 32 цалі каштуе 5476 даляраў, гэта значыць 34500 балівараў, калі лічыць паводле афіцыйнага курсу.

Пляшка фарбы аб'ёмам 5 галонаў (прыкладна 19 літраў) каштуе 528 даляраў, гэта значыць 3329 балівараў.

Швабра каштуе 24,6 даляра, гэта значыць 155 балівараў.

Лялька Барбі каштуе 194 даляры, ці 1226 балівараў паводле афіцыйнага курсу.

Пачак корму для сабак Purina Dog Chow вагой 22,7 кг можна купіць за 272 даляры, то бок, за 1716 балівараў.

Джынсы Levi's 501-й мадэлі каштуюць 793 даляры, гэта значыць 4999 балівараў.

Біг-мак каштуе 14,60 даляра, гэта значыць 92 балівары ў адпаведнасці з афіцыйным абменным курсам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках