У Менску трамвай збіў дзіця
10- 14.10.2014, 10:41
- 16,745
Сёння раніцай, 14 кастрычніка, з боку Серабранкі праз ДТЗ быў паралізаваны трамвайны рух.
Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».
У раёне вуліцы Народнай трамвай маршруту №6 збіў 12-гадовую школьніцу. Са слоў відавочцаў, дзяўчынка наўскасяк перабягала шляху і не заўважыла трамвай, што ехаў. У выніку яна была збітая. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі прыбыла цягам пяці хвілін. З папярэднім дыягназам «пералом прамянёвай косткі перадплечча» школьніца дастаўленая ў лякарню.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.