3 траўня 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці задушыць танная нафта расейскую эканоміку?

23
Ці задушыць танная нафта расейскую эканоміку?

Імклівае паслабленне рубля выклікалі зусім не санкцыі, а падзенне кошту нафты, мяркуюць амерыканскія аналітыкі.

Пра гэта ў артыкуле "Ці задушыць танная нафта расейскую эканоміку?" для Business Week напісала журналістка Кэрол Мэтлек.

Са слоў экспэрта Macro Advisory Крыса Уіфера, "рубель паводзіць сябе, як нафтавалюта". Таму заявы Саудаўскай Арабіі пра гатоўнасць год-два мірыцца з коштам $80 за барэль гучаць як сур'ёзныя пагрозы ў бок Масквы, піша gordonua.com.

Аналітык "Рэнесанс капітал" Чарльз Робэртсан адзначае, што эканоміка РФ прадоўжыць рост, калі кошты будуць трымацца на ўзроўні $92-93 за барэль. "Пры кошце $90 эканоміка будзе скарачацца на 0,4% у наступным годзе, а пры $80 - на 1,7%", - мяркуе Робэртсан.

Кувейт спрагназаваў падзенне кошту нафты да $76 за барэль праз немагчымасць скараціць аб'ёмы здабычы краінамі АПЕК.

27 лістапада ў Вене пройдзе сустрэча міністраў краін АПЕК. На пасяджэнні можа быць разгледжанае пытанне аб скарачэнні здабычы нафты для вяртання каціровак на ўзровень 100 даляраў за барэль.

Напярэдадні нафта маркі Brent патаннела на $1,23 да $87,74 - мінімальнага ўзроўню са снежня 2010 года.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках