3 траўня 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова расейцаў баіцца сачэння праз вэб-камеры

14
Палова расейцаў баіцца сачэння праз вэб-камеры

Больш за палову расейскіх інтэрнэт-карыстальнікаў (52%) баяцца, што за імі могуць сачыць праз вэб-камеру на кампутары.

Супольнае даследаванне «Лабараторыі Касперскага» і B2B International паказала, што больш за палову з тых, хто баіцца стаць ахвярай віртуальнага шпіянажу, карыстаюцца мерамі абароны, а менавіта - завешваюць аб'ектывы вэб-камер на ноўтбуках (26%) і заляпляюць акенцы камер на мабільных прыладах (6%), паведамляе «Расейская газета».

Пры гэтым 34% апытаных нават не падазраюць пра пагрозу сачэння з выкарыстаннем відэакамер.

Як адзначае «Лабараторыя Касперскага», асцярогі карыстальнікаў небеспадстаўныя: выявы з вэб-камер часта выкарыстоўваюцца для атрымання фінансавых звестак, пароляў або асабістых фатаграфій.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках