3 траўня 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севярынца канфіскавалі 20 кніг Зянона Пазняка

9
У Севярынца канфіскавалі 20 кніг Зянона Пазняка

Кнігі будуць накіраваныя ў Гарадзенскі выканкам ў камісію выяўлення экстрэмізму ў друкаванай прадукцыі.

У пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы ў сустаршыні аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца канфіскавалі 20 кніг аўтарства Зянона Пазьняка.

Як паведаміў БелаПАН Севярынец, вечарам 13 кастрычніка супрацоўнікі мытні знялі яго з рэйсавага аўтобуса, які накіроўваўся ў Менск, і адправілі на асабісты дагляд. «Да 3 гадзін раніцы правёў на мытні, потым добрыя людзі падвезлі да Гародні, а адтуль цягніком даехаў да Менску", - распавёў Севярынец. Ён растлумачыў, што на мытні адключыў тэлефон і затым забыўся яго ўключыць, таму быў недаступны раніцай.

«Кнігі канфіскаваныя і будуць накіраваныя ў Гарадзенскі выканкам ў камісію выяўлення экстрэмізму ў друкаванай прадукцыі, - распавёў Севярынец. - Радуе толькі тое, што цяпер супрацоўнікі Гарадзенскага выканкама пазнаёмяцца з кнігамі Пазняка».

Ён адзначыў, што плануе абскардзіць дзеянні мытнікаў. «Папер (у сувязі з канфіскацыяй кніг) мне далі шмат. Думаю, што складзем скаргу», - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках