3 траўня 2024, Пятніца, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Monde: Расея разгортвае войскі ў Арктыцы

14
Le Monde: Расея разгортвае войскі ў Арктыцы

Востраў Яя ў моры Лапцевых неўзабаве будзе нанесены на карту Паўночнага Ледавітага акіяна і стане часткай расейскай тэрыторыі.

Поўная рашучасці абараняць свае ўладанні ў гэтай ледзяной мясцовасці, Расея ўжо не хоча здавольвацца толькі простым знакам на мясцовасці. На загад Уладзіміра Пуціна яна дае старт шырокай мілітарызацыі Паўночнага Ледавітага акіяна, гэтай велізарнай тэрыторыі, якую аспрэчвае Канадай, ЗША, Нарвэгіяй і Даніяй, піша Le Monde (пераклад — Инопресса.ру).

"Цяпер ствараюцца межвайсковыя сілы, з тым каб абараніць інтарэсы Расеі ў Паўночным Ледавітым акіяне", - падае выданне заяву ад 1 кастрычнiка начальніка Сухапутнымі войскамі Алега Салюкова.

Расейскі вайсковы экспэрт Аляксандр Гольц заявіў, што, на ягоную думку, гаворка ідзе пра сімвалічную бітву: "Дастаткова разгарнуць карту, каб зразумець, што 6000 чалавек на прасторы такой працягласці - гэта мала".

"Вялікай спакусай з'яўляюцца багатыя рэсурсы вуглевадародаў у Паўночным Ледавітым акіяне, - гаворыцца ў артыкуле. - Аднак праекты іх распрацоўкі затармазіліся праз экстрэмальныя ўмовы здабычы і санкцый супраць Расеі".

Адказны за Паўночны Ледавіты акіян у Грынпіс Расеі Уладзімір Чупроў занепакоены экалагічнымі наступствамі мілітарызацыі гэтай тэрыторыі. "Выпрабаванні пуску ракет двухтыднёвай даўнасці на востраве Урангеля былі праведзеныя без сведак на тэрыторыі спарвання белых мядзведзяў і маржоў", - заявіў эколаг. У сваю чаргу расейскі міністр абароны абвясціў 11 кастрычніка, што ў месцах дыслакацыі расейскіх войскаў будзе створаны рэгіянальны цэнтр абароны навакольнага асяроддзя. "Але гэтага, магчыма, будзе недастаткова, каб супакоіць Захад што да вайсковых аперацый Расеі ў рэгіёне, які часткова падпарадкоўваецца міжнароднымі нормамі марскога правы і аспрэчваецца, прынамсі, Канадай, якая таксама рэгулярна праводзіць там манеўры", - піша ў выснове выданне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках