3 траўня 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя Турцыі нанесла ўдар па курдскім паўстанцам

4
Авіяцыя Турцыі нанесла ўдар па курдскім паўстанцам

Турэцкія знішчальнікі F-16 і F-4 нанеслі ўдары па пазіцыях курдскіх паўстанцаў у правінцыі Хакяры побач з ірацкай мяжой.

Гэта першы значны паветраны налёт на сяброў Працоўнай партыі Курдыстана з сакавіка 2013 года, калі паўстанцы абвясцілі аб замірэнні, перадае BBC.

Газета Hürriyet Daily паведамляе аб "вялікіх стратах" у выніку ўдараў авіяцыі.

Курды незадаволеныя адмовай Турцыі дапамагчы ў абароне сірыйскага памежнага горада Кобань ад баевікоў "Ісламскай дзяржавы".

Турэцкія СМІ таксама паведамлялі пра сутыкненні, якія адбыліся ў панядзелак у цэнтральнай і ўсходняй частцы краіны паміж паўстанцамі Рабочай партыі Курдыстана і вайскоўцамі.

Са слоў турэцкіх вайскоўцаў, цяперашнія ўдары з'яўляюцца адказам на сталыя абстрэлы мясцовага вайсковага паста з боку паўстанцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках