3 траўня 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цёмны шакалад і піва абараняюць сэрца

14
Цёмны шакалад і піва абараняюць сэрца

Гэтыя прадукты дапамагаюць знізіць рызыку развіцця хваробаў сэрца на 22 адсоткі.

Навукоўцы ўстанавілі, што штодзённае ўжыванне невялікай колькасці цёмнага шакаладу і піва дапамагае знізіць рызыку развіцця розных сарцавых захворванняў. Спецыялісты адзначаюць, што нават нязначныя змены ў штодзённым рацыёне могуць абараніць ад развіцця розных захворванняў і ўмацаваць здароўе. Амерыканскія навукоўцы рэкамендуюць рэгулярна ўжываць бабы і фасолю. Гэтыя прадукты дапамагаюць знізіць рызыку развіцця хваробаў сэрца на 22 адсоткі.

Брытанскія спецыялісты раяць жанчынам снедаць шматкамі. Нават нязначная колькасць гэтага прадукту пры рэгулярным ужыванні зніжае рызыку інфаркту на 23 адсоткі, паведамляе nastroenie.com.ua.

Таксама ў штодзённы рацыён можна ўключыць невялікую колькасць піва і цёмнага шакаладу. Навукоўцы адзначаюць, што шакалад змяшчае антыаксіданты флаваноіды, што дабра ўплываюць на аорту. Ужыванне піва ж дапамагае знізіць узровень бялку, які спрыяе ўтварэнню тромбаў (фібрынаген).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках